Была доктаркаю, а зрабілася мадэллю і блогеркаю | Была врачом, а стала моделью и блогером
Вольга Шатыка 40 гадоў прапрацавала доктаркаю. Удзел у праекце “Рэальны ўзрост“ перакуліў ейнае жыццё: яна навучылася весці блог, пазаваць перад камерай і хадзіць па подыуме. І ў 70 гадоў нечакана для сябе сталася бізнес-лэдзі.
Цяпер Вользе Шатыцы 71 год, яна мадэль, блогерка і фанатка здаровага ладу жыцця. Пра сябе кажа: “Натхняю “забіць“ на ўзрост“.
Спадарыня Вольга – доктарка найвышэйшай катэгорыі ў рэабіліталогіі і медычнай экспертызе, кандыдатка медычных навук, дацэнтка. Яна і падумаць не магла, што на пенсіі будзе дэфіляваць і пазаваць фатографам.
Рэпартаж, аўтарка Вольга Воранава, 2021 г., Беларусь
00:00 Уступ
01:06 Хто змяніў светапогляд Вольгі
02:19 Прыклад пацыентаў Вольгі
04:01 Фізічная актыўнасць Вольгі
05:01 Галоўная праблема людзей трэцяга веку
05:54 Вольга робіцца блогеркаю
07:44 Вольга – gentlewoman
08:44 Вольга выходзіць на подыум
10:38 Вера Зелянко: “Зрабіцца лепшай і цікавейшай найперш самой сябе і блізкім“
12:00 Сям’я Вольгі
13:34 Мода не толькі для маладых