Премьера! «САЛА з ХЛЕБАМ». Анатоль Ярмоленка «Ансамбль СЯБРЫ»

Хай стаіць у вас заўсёды... Анатоль Ярмоленка і СЯБРЫ (Леанід Пранчак - Алег Елісеенкаў) Пагулянкі, танцы, тосты. Чарка, дзве – такой бяды. Быў худы, а стаў я тоўстым, Ні туды і ні сюды. У жыцці ўсяляк бывае, Калі можна так сказаць. Покуль тоўсты пахудае, Тонкі можа дуба даць.   Ешце, людзі, ешце сала З агурком ці з часнаком. А калі вам сала мала, Даганяйце кумпяком. Карыстайцеся з нагоды, Хоць прысмакаў шмат, але Хай стаіць у вас заўсёды, Сала з хлебам на стале!   Спажываць такое сала Ды з каляндрай – смакацень, Каб у роце раставала, Каб наеты быў на дзень. Стаў я дужы і здаровы, Бо сваё цаню здаўна. Сыр і масла – ад каровы, Ну, а сала – з кабана!   Ешце, людзі, ешце сала З агурком ці з часнаком. А калі вам сала мала, Даганяйце кумпяком. Карыстайцеся з нагоды, Хоць прысмакаў шмат, але Хай стаіць у вас заўсёды, Сала з хлебам на стале!   Карыстайцеся з нагоды, Хоць прысмакаў шмат, але Хай стаіць у вас заўсёды, Хай стаіць у вас заўсёды... Сала з хлебам на стале! Караоке версія:
Back to Top