БЕЛАРУСЫ Ў БІТВЕ ЗА КІЕЎ, рэж. Антось Цялежнікаў, Беларусь 2023 г. дакументальныя фільмы, Белсат DOC

Дакументальны фільм пра гераічны ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у абароне Кіева ў самы драматычны момант баёў за ўкраінскую сталіцу – на пачатку другога тыдня расейскага ўварвання. Лёгка ўзброеная група беларусаў разам з украінцамі воляй лёсу апынулася на шляху магутнай расейскай калоны з 70 танкаў і бранятэхнікі, што ішла на Кіеў. Усё на ключавым скрыжаванні, паміж Бучай і Ворзэлем. Абаронцы занялі пазіцыі ў поўным атачэнні на базе адпачынку пад рамантычнай назвай “Villa San Marino“ і пратрымаліся там 15 гадзінаў. Там у баі загінуў першы ў 2022 годзе беларус, Літвін. Яшчэ двое атрымалі раненні. Як выглядала бітва за “Villa San Marino“, чаму абаронцы абстрэльвалі сваю ж пазіцыю са сваёй артылерыі, ці ўдалося расейцам выбіць абаронцаў з гатэлю? Як большасць выжыла ў гэтым пекле? На месцы баёў, адразу пасля вызвалення Бучы, раскажа беларускі вайсковец з псеўданімам Кіт, які пазней стаў камандзірам палка Кастуся Каліноўскага. @BelWarriors Фільм “Беларусы
Back to Top