Акцыя МНС “Бяспека ў кожны дом” праходзіць ў нашым раёне
Штогод у раёне здараецца мноства пажараў, у якіх знішчаецца маёмасць і гінуць людзі. Адной з галоўных прычын такога буянства стыхіі застаецца банальнае грэбаванне правіламі бяспекі. Для таго, каб у чарговы раз нагадаць шклаўчанам пра іх, РАНС праводзіць розныя акцыі, накіраваныя на папярэджанне пажараў і гібелі людзей. Адна з іх праходзіць зараз у раёне.