Ордэн Францыска Скарыны уручылі Аляксандру Салаўёву ()
Віцебская абласная арганізацыя Беларускага Саюза мастакоў адзначае 65-годдзе з дня ўтварэння. З нагоды юбілею ў Віцебскім мастацкім музеі адкрыўся маштабны мастацка-дакументальны выставачны праект, на якім прадстаўлена больш за 80 твораў 58 аўтараў. Падчас вернісажу, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, заслужанаму дзеячу мастацтваў БССР Аляксандру Аляксандравічу Салаўёву ўручана дзяржаўная ўзнагарода – ордэн Францыска Скарыны.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017