Пратэсты Алматы

У найбуйнейшым горадзе Казахстану Алматы, дзе жыве звыш 1,9 млн чалавек, працягваюцца пратэсты з заклікамі да сыходу Нурсултана Назарбаева з палітыкі. Прэзыдэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў выступіў з тэрміновым тэлезваротам да нацыі, просячы пакінуць вуліцы. Аднак у многіх гарадах пратэсты працягнуліся, нягледзячы на наступленьне ночы. У Алматы, Астане, Жанаэзэне, Актаў, Актэбе і іншых гарадах краіны пратэстоўцы ідуць на сутыкненьні з сілавікамі.
Back to Top