Жыхары ўкраінскага паселішча Дабранка зьвярнуліся да беларусаў на мяжы
“Ні Расею, ні беларускія войскі ня пусьцім”. Жыхары ўкраінскага паселішча Дабранка зьвярнуліся да беларусаў на мяжы
Жыхары ўкраінскага паселішча Дабранка выйшлі з акцыяй да аднайменнага пункту пропуску зь Беларусьсю, каб перадаць беларусам, што не дазволяць увайсьці на сваю тэрыторыю ні расейскім, ні беларускім войскам.
Спачатку адзін з жыхароў гучна пракрычаў: “Беларусы! Вы чуеце нас? Перадайце, калі ласка! Дабранка вас тут не чакае! Ні Расею, ні беларускія войскі мы не прапусьцім!”.
Другі дадаў: “Гець дадому!”. Жыхары Дабранкі чакалі адказу, але ім так ніхто і не адказаў. Напрыканцы мясцовыя жыхары ўключылі гімн Украіны.
13,925 views
5
5
2 years ago 00:08:23 0
Два гады за “Обійми“, затрыманьне за “Україна понад усе!“: гэткая Беларусь пад акупацыяй Расеі