Васіль Быкаў: куля для КДБ | Василь Быков: пуля для КГБ

2003 год. Васіль Быкаў нечакана вяртаецца на Радзіму пасля вымушанай эміграцыі. Беларускаму класіку і, як яго яшчэ называюць, апосталу нацыі застаецца жыць не больш за месяц. Нягледзячы на паважны ўзрост і стан здароўя Быкаў застаецца мішэнню для КДБ. Падзеі разгортваюцца ў гаражы Быкавых, дзе з’яўляецца няпрошаны госць і пачынае шантажаваць пісьменніка ды псіхалагічна ціснуць на яго. Нечакана ўсплываюць падрабязнасці пераследу Быкава ў 1966 годзе пасля публікацыі ягонага твора «Мёртвым не баліць». «Аповесць «Мёртвым не баліць», напісаная Быкавым у пачатку 60-х, – гэта аўтабіяграфічная аповесць. Васілевіч – гэта Васіль Быкаў, Сахно – гэта гэбіст. Час на двары гэбісцкі. Сахно паказаны не толькі асабістым ворагам Быкава, але і асабістым ворагам краіны, якая змагаецца за свабоду. А ён у ёй душыць гэтую свабоду, – адзначае паэт Уладзімір Някляеў. – Аповесць з такім сюжэтам не магла не ўскалыхнуць вось гэтых сахноўцаў». Такога Быкаву дараваць проста так не маглі, пачалося цкаванне пісьменніка
Back to Top