Героі новага выпуску “Палітвязні. Love Story“ — Павел і Вольга Севярынцы. Большасць беларусаў ведаюць Паўла як палітычнага дзеяча і грамадзянскага актывіста. Яго жонка Вольга расказала пра іншага Севярынца.
Як фрагмент з рамана “Беларусалім“ увасобіўся ў рэальнасць і стаў пунктам адліку для сям’і Вольгі і Паўла? Што такое рамантычныя спатканні на “хіміі“ і прапанова рукі і сэрца ў стылі Севярынца, а яшчэ як растлумачыць сыну, што ў турме сядзяць не толькі злачынцы?
Пра ўсё гэта — глядзіце ў заключным выпуску праекта “Палітвязні. Love Story“.
Мы завяршаем праект пра каханне — палітвязняў і тых, хто чакае іх дома. Шматдзетныя або без дзяцей, дзясяткі гадоў у шлюбе або некалькі месяцаў — нашы героі — людзі рознага полу, узросту, прафесіі, матэрыяльнага становішча. Гэта праект пра каханне, сілу, пераадоленне і надзеі ва ўмовах рэжыму. Гэта Love Story у Беларусі 2021 года.
Даслаць ліст Паўлу Севярынцу можна на адрас: турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а.
104 views
17
9
12 months ago 00:02:04 1
Nadezhda Irdorath - More (The Sea)
3 years ago 00:11:43 1
Политзаключённые. Love Story: Северинцы | Палітвязні. Love Story: Севярынцы
3 years ago 00:09:29 45
Политзаключённые. Love Story: Каневские | Палітвязні. Love Story: Канеўскія
3 years ago 00:07:05 30
Палітвязні. Love Story: Малюты | Политзаключённые: Love Story: Малюты
3 years ago 00:07:41 10
Палітвязні: Love Story. Беразінскія | Политзаключённые: Love Story. Березинские