Доктар Дулітал і яго звяры, ч. 2. Хто такі Кро-кро? | Казкі-падабайкі 👍 — Добры канал

► Пішыце нам у Telegram-чат: “Казкі на Добрым“! ► Увага! Зваротная сувязь для маленькіх гледачоў! Вы можаце дасылаць нам свае каментары ці малюнкі-ілюстрацыі да казкі, якая спадабалася, у Telegram-чат ці на электронную пошту: kazkibydobry@ У адным з выпускаў мы абавязкова зладзім выставу вашых малюнкаў. А з пераможцамі выйдзем на відэасувязь і пазнаёмімся асабіста! — — — Хочаце даведацца, хто такі Кро-кро? І чаму яго спачатку вельмі баялася малпачка Чу-чу? А яшчэ – як пабудавалі піраміду са звяроў і дамовіліся з залатой рыбкай? Ну вядома! Казачнік Алесь і гарэза Чычы раскажуць вам пра гэта! А малюнкі ў “Чароўнай кнізе” зноў ажывуць, як толькі пачнецца чытанне другой часткі казкі Х’ю Лофцінга «Доктар Дулітал і яго звяры». Доктар ведаў шмат чаго – і нават мову звяроў. Да доктара ішлі ды ішлі хворыя звяры. Аднойчы з’явілася карова. Яна была надзвычай бадлівая. А рогі, нібы са злой волі, не раслі. Доктар параіў ёй змяніць характар – раздобрыцца. Карова абяцала выправіцца.
Back to Top