СТОП ТАРАКАН! (ч/б №24)

напэўна, многія з вас бачылі мой выпуск “ч/б”, прысьвечаны блёгеру сяргею ціханоўскаму, у якім я публічна быў выказаў свае сумневы адносна прабеларускасьці стваральніка каналу ”страна для жизни”. мае пытаньні да сяргея ціханоўскага на сёньня часткова зьнятыя, а часткова перасталі быць актуальныя. і таму, як і абяцаў у камэнтарах пад тым ролікам, я хачу выбачыцца перад усімі тымі беларускімі патрыётамі, каго мае сумневы маглі зачапіць ці пакрыўдзіць. канешне ж, стоп таракан! і, канешне ж, жыве беларусь! сё
Back to Top