🎧 Аўдыёбібліятэка Будзьмы! Казкі пра Пэтсана і Фіндуса.
Пэтсан стаміўся ад таго, што коцік Фіндус пачынае скакаць а чацвёртай раніцы. Стары папярэдзіў Фіндуса, што калі той не перастане яго будзіць, то ім давядзецца перанесці ложачак Фіндуса са спальні ў якое-небудзь іншае месца. Спачатку Фіндусу вельмі спадабалася гэтая ідэя: ён можа скакаць у ложку колькі заўгодна! Аднак ці так ўжо весела жыць аднаму? Можа, гэта трохі небяспечна? А раптам прыйдзе ліс?
Кнігі шведскага пісьменніка і ілюстратара Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету.
Узрост: 3-99 гадоў
Музыка: Аня Хітрык
Запіс і мастэрынг: NERV RECORDS, Сяргей Кудзеліч
Агучылі: Аня Хітрык і Павал Харланчук
Прадзюсар: Надзя Кандрусевіч
Пераклад са шведскай: Надзя Кандрусевіч
Аўдыёкніга на 3-х CD, Кнігазбор, 2017
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”, падсерыя “Каляровы ровар”
#БудзьмаБеларусамі #дзецям #беларускаямова #аўд