Наша тэлекампанія даведалася сакрэты вырошчвання і прыгатавання самых смачных агуркоў

Спрадвеку Шклоў лічыўся агурочнай сталіцай нашай рэспублікі. З даўніх часоў у нашым горадзе ў велізарных колькасцях вырошчвалі, а потым паспяхова прадавалі сакавітыя агурочкі не толькі на мясцовым рынку, але і ў іншых гарадах Беларусі і нават за яе межамі. Часы мяняюцца, і сёння ў рэспубліцы з’явіліся рэгіёны, дзе агурочны бізнэс набывае ўсё больш уражлівыя маштабы. Аднак, у нашым раёне засталіся тыя, хто не змяніў старой традыцыі, і па-ранейшаму займаюцца вырошчваннем гэтай хрумсткай гародніны.
Back to Top