ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ (Відэа)

Сёння, 15-га сакавіка, Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі. Па традыцыі ў гэты дзень па ўсёй краіне праходзіць патрыятычная акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!” Ва ўрачыстай абстаноўцы 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты атрымліваюць пашпарты з рук паважаных і аўтарытэтных людзей. Гэтых самых актыўных маладых людзей урачыста прымаюць у Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і ў піянерскую арганізацыю.
Back to Top