Сталі вядомы падрабязнасці аварыі пад Слуцкам, у якой траўміравана дзіця
Праваахоўнікі высветлілі, што за рулём знаходзілася не жанчына, а яе сужыцель, пазбаўлены правоў за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Першапачаткова паведамлялася, што за рулём нецвярозая жанчына. Нагадаем, Chrysler на трасе з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Напярэдадні паездкі пара ўжывала спіртное. І на аўтамабілі везла траіх дзяцей, бо яны спазніліся на школьны аўтобус. 10-гадовы пасажыр, які быў непрышпілены, - у рэанімацыі. Узбуджана крымінальная справа.
5 views
4
2
4 months ago 00:17:20 1
Невядомыя факты пра сімвалы Лукашэнкі: сямейныя драмы, падтасоўкі і прамыя фальсіфікацыі