Беларуса Віталя Шышова знайшлі павешаным у Кіеве | Нашли повешенным в Киеве беларуса Виталия Шишова

Адзін з заснавальнікаў і фармальны кіраўнік «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталь Шышоў зьнік раніцай 2 жніўня. Паводле сяброў, ранкам ён звыкла пайшоў на прабежку і не вярнуўся. Віталь Шышоў — жыхар Рэчыцы. Увосень 2020 году ён разам са сваёй дзяўчынай Бажэнай Жолудзевай зьехаў з Беларусі ад перасьледу, жыў у Кіеве. 3 жніўня яго знайшлі павешаным у Сьвятошынскім парку Кіева непадалёк ад ягонага дому, паведаміла паліцыя. #Украіна #Беларусь #РадыёСвабода
Back to Top