У Віцебску вынеслі прысуд жонцы за спробу атручвання мужа ()
У Віцебскім абласным судзе сёння агучылі прысуд жанчыне, якая спрабавала атруціць мужа, каб атрымаць у спадчыну яго трохпакаёвую кватэру. Рэзанансную справу пра замах на забойства разглядалі на працягу двух тыдняў. Частка судовых пасяджэнняў была закрытай па хадайніцтве абвінавачваемай. Аднак сёння суддзя не стала прасіць журналістаў пакінуць залу пасяджэнняў. Таму апошняе слова падсуднай і канчатковы прыгавор выслухалі не толькі ўдзельнікі працэсу.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017