Online флэшмоб “Беларускі строй“

✨ Новы анлайн-флэшмоб ✨ Беларусы з розных краінаў свету адзеліся ў традыцыйныя беларускія строі! Ініцыятывы “Tradycyja” і “Традыцыйны строй” запусцілі анлайн-флэшмоб “Беларускі строй”, дзе беларусы надзяваюць народныя строі. “Беларускі строй - гэта наша ідэнтычнасць, наша сувязь з продкамі і з народам, нават калі мы далёка адно ад аднаго, гэта дапамагае адчуць еднасць і сваю самасць, падтрымаць сваіх,” - кажа ініцыятарка флэшмоба Воля Франко, беларуска з Бразіліі. ? Паглядзіце, як людзі пераўвасабляюцца, надзеўшы традыцыйны строй! Сапраўдны цуд! Ініцыятыву падтрымалі таксама беларусы замежжа - з Нямеччыны, ЗША і Расеі. У роліках гучыць кампазіцыя “Полька” у выкананні гурта Vuraj Далучайцеся да Tradycyji:
Back to Top