Мы сытыя, пэнсія належная | Што на Палесьсі кажуць пра палітыку

Бездарожжа. Два разы на тыдзень – аўтакрама. Тры разы на тыдзень – маршрутка ў «горад». Хуткай дапамозе трэба дабірацца да хворых 60 кілямэтраў. «Нас называюць індзейцамі, бо тут дзікі край», – сьмяюцца жыхары зарэчнай зоны Лоеўскага раёну. Пра выбары яны ведаюць. Пра альтэрнатыўных кандыдатаў – нешта чулі. «Нам толькі аднаго кандыдата паказваюць», – кажуць вяскоўцы.
Back to Top