Фэйсбук для беларусаў. Трыбуна, рэкляма, ранішняя газэта...

Ці лёгка стаць залежным ад Фэйсбуку? Як становяцца зоркамі Фэйсбуку? Ці ёсьць мяжа паміж прыватным і публічным у допісах? Гэта ды іншае ў новым выпуску «Свабоды бяз гальштукаў» абмяркоўваюць актыўныя карыстальнікі Фэйсбуку Сяргей Навумчык, які праз гэтую сацыяльную сетку шмат піша і дыскутуе наконт найноўшай гісторыі Беларусі, Сяргей Шупа, старажыл інтэрнэтных форумаў і сетак і Франак Вячорка, cпэцыяліст па новых мэдыях. Вядзе перадачу Ганна Соўсь.
Back to Top