У Шклове на скрыжаванні вуліц Дзікуна і Якуба Коласа адбылося ДТЗ

У чацвер у Шклове на скрыжаванні вуліц Дзікуна і Якуба Коласа адбылося ДТЗ. У 11 гадзін раніцы жыхар Магілёва падчас руху на аўтамабілі Сітраэн С5 праявіў няўважлівасць і не прадаставіў перавагу ў руху жыхару Фашчаўкі за рулём Вольва XС90, які рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку адбылося сутыкненне. Ніхто з вадзіцеляў не пацярпеў. Абодвум аўтамабілям нанесеныя пашкоджанні.
Back to Top