латышский легион в Беларуси

Новы фільм Аляксандра Ступнікава “Латышскі легіён у Беларусі“ Трагедыя беларуска-латышскага памежжа - зачыстка нашай поўначы пад “Вялікую Латвію“. Сведчаць старыкі Росіцы, Браслаўшчыны, Случчыны. Сярод сведкаў - мая суседка, Вольга Пятроўна. Фільм на Ютюб, на жаль, без тытраў, пані Вольга (у вялікіх акулярах, без хусткі) - фактычна апошні “дарослы“ сведка, распавядае пра пяць карных аперацый, якія ёй атрымалася перажыць, асабліва ўзрушвае яе аповяд пра тое, як ёй прыходзілася шмат разоў заціскаць да крыві роцік сваёй дачушчцы, каб не пачулі карнікі, якія рыскалі па лесе ў пошуках “партызан“. Фільм 20 хвілін, на беларускай мове.
Back to Top