Кадры для лёгкай прамысловасці: як вучыць і чым зацікавіць ()
Якія пытанні часцей за ўсё ўзнікаюць у вытворцаў да навучальных устаноў, якія рыхтуюць швачак, абутнікаў, цырульнікаў? Сваімі меркаваннямі яны дзяліліся падчас навукова-практычнай канферэнцыі ў Віцебску. З чым гатовы прыйсці на працу сёлетні выпускнік каледжа, наколькі добра ён валодае здабытымі ведамі і навыкамі і, наогул, ці здольны апраўдаць надзеі вытворцы-наймальніка? Навучальныя ўстановы спецыяльна арганізавалі для прымыслоўцаў майстар-класы, каб тыя маглі пераканацца – будучых спецыялістаў вучаць падыходзіць да сваёй прафесіі творча і крэатыўна.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017