Віцебск урачыста адзначыў Першамай ()

Рознакаляровыя сцягі і шары, цёплае сонечнае надвор’е і ўсмешкі гараджан. Урачыстыя мерапрыемствы ў гонар чалавека працы прайшлі на плошчы Перамогі. Першымі на сцэну падняліся актывісты прафсаюзнага руху, чые імёны занесены на Дошку гонару Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Сярод узнагароджаных – і пераможцы конкурсу прафесійнага майстэрства «майстар года Віцебшчыны». Гэтага ганаровага звання па выніках мінулага года ўдастоены 20 лепшых прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый вобласці. Медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху» адзначаны прафсаюзныя лідары арганізацый. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top