Былы асуджаны: Я глытаў лыжкі і рэзаў вены ў калоніі не каб памерці, а каб выжыць (+відэа)

40-гадовы рэчычанін Дзяніс Барсукоў некалькі разоў адбываў пакаранне ў розных калоніях і турмах Беларусі. Агулам за 13 гадоў адсідак ён пабываў у СІЗА Гомля і Берасця, папраўчых калоніях у Горках, Мазыры, Глыбокім, Воршы і Бабруйске, сядзеў у крытай турме ў Гародне. Прычынай частых пераводаў з калоніі ў калонію – барацьба за правы. Пры чым дамагацца рэалізацыі правоў асуджанага Дзянісу Барсукову часта даводзілася радыкальнымі мерамі: глытаў металічныя рэчы, рэзаў вены, галадаў і нават прызнаваўся ў забойстве, якога не здзяйсняў. За сваё змаганне шмат разоў сядзеў у ШЫЗА і ПКТ. Апошні раз ён вызваліўся ў 2015 годзе. Падрабязнасці ў інтэрв’ю сайту “Гомельскай вясна” Аўтар Ларыса Шчыракова Фота і відэа аўтара
Back to Top