З захопу Беларусі пачалася акупацыя Крыму / Intermarium
240 гадоў таму Расейская імперыя ўпершыню анексавала Крым. Як з гэтым звязаныя падзелы Рэчы Паспалітай і захоп беларускіх земляў? Чаму гісторыя паўтарылася ў ХХІ стагоддзі? Чый Херсон? І як паўстаў Марыупаль? Глядзіце новы “Intermarium“.
У 1772 г. Расея разам з Прусіяй і Аўстрыяй ажыццявіла першы падзел Рэчы Паспалітай, акупаваўшы ўсходнія землі сённяшняй Беларусі. У адказ Турэччына выказала афіцыйны пратэст, пасля чаго пачалася расейска-турэцкая вайна, якая скончылася першай акупацыяй Крыму ў 1774 годзе і яго анексіяй у 1783-м.
Госці праграмы “Intermarium“ з Настай Ільіной:
Гжэгаж Скруква, прафесар, даследнік гісторыі Украіны, Універсітэт імя Адама Міцкевіча (Познань, Польшча);
Конрад Заштаўт, доктар гуманітарных навук, цюрколаг, эксперт у пытаннях ісламу, Варшаўскі ўніверсітэт (Варшава, Польшча);
Гульнара Абдулаева, крымскататарскі гісторык, тэлевядоўца і аўтарка гістарычных праграмаў ATR (Кіеў, Украіна);
Аляксей Сакірка, кандыдат гістарычных навук, Кіеўскі нацы