Свабода бяз гальштукаў: Ні дня без забойства

МУС прызнаў, што ў Беларусі кожны дзень здараецца адно забойства і тры выпадкі нанясеньня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў. Сёлета за 8 месяцаў ахвярамі гвалту сталі больш за 320 чалавек, 116 трапілі ў лякарні. Ці сапраўды Беларусь — крымінальная краіна? Ці насамрэч расьце колькасьць жудасных забойстваў, калі ахвяраў катуюць, а трупы расчляняюць? Мо раней такія факты проста замоўчваліся? У чым прычыны цяжкіх злачынстваў? У дыскусіі бяруць удзел юрыст Павал Сапелка і пісьменьнік Адам Глобус.
Back to Top