Ранак спявае над Менскам,
Таньчыць на вуліцах квецень,
Горадам коціцца вестка --
Элвіс ідзе па праспекце.
Не па ТВ, не ў газеце --
Баба адна расказала:
Элвіс ідзе па праспекце --
Проста, куды ні папала.
Песня ліецца праз вокны,
Тэксты кладуцца на вецер,
Элвіс смяецца ў натоўпе,
Элвіс ідзе па праспекце.
Маці ўсміхаецца дзецям,
Муж усміхаецца жонцы,
Элвіс ідзе па праспекце
І ўсміхаецца сонцу.
Хто павядзе мільёны?
Хто вынаходзіў тэтрыс?
Хто ганаровы донар?
Хто разьлівае “Бэйліз“?
Хт