10 і 20 сутак арышту – прысуды за лампадкі ля храму ў Дзень чарнобыльскай трагедыі

10 і 20 сутак арышту – прысуды за лампадкі ля храму ў Дзень чарнобыльскай трагедыі Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску разгледзеў 29 красавіка праз скайп справу Лізаветы Кірыенка і Марыі Амасовіч, якія ўжо трое сутак знаходзяцца за кратамі ізалятару часовага ўтрымання (ІЧУ). Як аказалася, іх затрымалі за лампадкі, якія яны запалілі ля царквы ў дзень Чарнобыльскай трагедыі. Суд прызнаў іх дзеянні несанкцыянаваным пікетаваннем (арт. КаАП) і пакараў абедзвюх дзяўчат арыштам. Аб’яднаную справу Марыі Амасовіч і Лізаветы Кірыенка разбіраў суддзя Уладзімір Царыкаў. Паводле міліцэйскіх пратаколаў, Амасовіч і Кірыенка ўвечары 26 красавіка супольна зладзілі несанкцыянаванае пікетаванне, запаліўшы на прыступках Ўваскрасенскага храму ў Віцебску дзве лампадкі чырвонага колеру. Супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Віталь Праліч, які складаў пратаколы, палічыў, што тым самым дзяўчыны публічна выказалі свае грамадска-палітычныя інтарэсы і парушылі заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. КаАП). Пасля затрымання
Back to Top