У фестывалі “Мая Шклоўшчына” прынялі ўдзел жыхары Таўкачоўскага сельсавета

Фестываль “Мая Шклоўшчына” працягвае сваё шэсце па раёне. У рамках яго ў мінулую пятніцу прынялі ўдзел жыхары Таўкачоўскага с/с. Іх выступ у раённым Доме культуры ацэньвала кампетэнтнае журы раённага фестывалю. Перад пачаткам канцэртнай праграмы была арганізавана выстава на якой былі прадстаўлены работы з пацерак, вырабы з прыроднага матэрыялу, вышыўка і многае іншае. У завяршэнні свята сімвал раённага фестывалю “Мая Шклоўшчына” быў перададзены прадстаўнікам Александрыйскага сельсавета.
Back to Top