TARASAVA

Кліент прыйшоў да нас, каб абнавіць інтэр’ер прыватнага дома недалёка ад Мінска (Беларусь). Асноўнай задачай праекта было максімальна разгрузіць інтэр’ер, дадаць у яго паветра. Негледзячы на тое, што інтэр’ер быў досыць свежым, ён устарэў маральна. Хацелася чагосьці новага, незвычайнага, утульнага. Спярша было вырашана перанесці памяшканне кухні і сталовай у новае месца, якое дабудоўваецца, павялічыўшы такім чынам плошчу агульнага пакоя. Цяжкая, грувасткая, бетонная лесвіца была заменена на больш лёгкую, вытанчаную, з металічнага профіля, абшытую натуральным дрэвам. У якасці агароджы выкарыстоўваюцца ненясучыя ванты, што працінаюць дом на ўсе тры паверхi. Асноўным аздобным матэрыялам стала дрэва: падлога, фасады мэблі, сцены, а часам нават столь, усюды мы стараліся ўжыць дрэва ў тым ці іншым выглядзе. Нашы архітэктары сыгралі на кантрасце цёплага і халоднага - халодная падлога (плітка пад бетон, паркетная дошка ў шэрых халодных танах) выкарыстоўваюцца побач з цёплым дрэвам на сценах і ў мэблі. Сце
Back to Top