Данчык - Зорачкі (1985)

Словы і музыка Сяргея Новіка-Пеюна Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць, Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць. Шмат гадоў тут на выгнанні ў чужыне Трэба мучыцца душой і сэрцам мне. Навакол нідзе не ўгледзіш родных хат, Не працягне рук зычліва родны брат, Не падзеліш нават думак з некім тут, Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут.
Back to Top