ЦЭСЛЕР – пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм | ТОК

Госць новай гутаркі ТОК – вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, які апошнія гады жыве ў горадзе Лімасол на Кіпры. У нашай вялікай размове Цэслер распавядае пра жыццё на востраве, пра Камароўку і найлепшыя памідоры, пра мінскія рэстараны і каву, пра тое, што азначае быць мастаком і чаму для гэтага трэба моцнае здароўе. Згадвае, як працаваў над праектам прохараўскага «Ё-мабіля», тлумачыць, чаму «Пагоню» яшчэ трэба дапрацаваць і дае ацэнку лукашэнкаўскім сімвалам. Кажа, як можа выглядаць добры помнік бульбе і тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар». У размове шмат настальгічных гісторый з культавымі постацямі. У тым ліку пра тое, як яму ледзь не адкруцілі галаву за плакат з Марксам. Шмат Мінска. Шмат Ізраіля і яўрэйскай кухні. І трошку рэфлексіі пра 2020-ты і нашу будучыню. 00:00 – ТОК – на Кіпры! 00:40 – як Цэслер жыве на Кіпры 05:33 – апантанасць у мастацтве 07:58 – чаму кожны дзень абліваецца халоднай вадой 09:43 – пра мінскія рэстараны 14:55 – пра Камароўку, каву, слівы і памідоры 16:46 – як узяўся за праект «Ё-мабіль» і колькі заплацілі 19:55 – чаму герб «Пагоня» трэба дапрацаваць 22:31 – пра лукашэнкаўскую агітацыю і сімвалы 23:28 – як павінен выглядаць помнік бульбе 25:09 – чаму не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар» 26:30 – чаму помнік Леніну ў Беларусі – найлепшы ў свеце 29:05 – пра цэнзуру і гісторыю з Марксам, калі ледзь не адкруцілі галаву 35:07 – БЛІЦ: Led Zeppelin ці Боб Дзілан, Эндзі Уорхал ці Бэнксі, Гарбачоў ці Рэйган 37:11 – пра 1970-я і што іх вызначала 42:31 – самы авангардны мастак Беларусі 44:10 – пра «забароненага» Кіма Хадзеева 47:19 – натхняўся Пікаса, Заборавым 49:22 – як ужываўся з Войчанкам 51:45 – калі ўсвядоміў сябе беларусам 55:24 – чым беларусы адрозніваюцца ад расіян 57:28 – пра Мінск, чысціню і Нацыяналку 1:01:22 – калі пераехаў у Мінск і дзе жыў 1:03:12 – пра Алексіевіч 1:03:54 – пра Суціна, Шагала і Малевіча 1:09:44 – пра саўковае і амерыканскае кіно 1:11:48 – «Чыноўнікамі нараджаюцца» 1:12:52 – пра мастака Савіцкага і антысемітызм 1:18:59 – пра бабулю, якая паўплывала найбольш 1:23:44 – пра яўрэйскую кухню 1:28:06 – погляд на вайну ў Ізраілі 1:31:28 – як ізраільцянам удалося збудаваць моцную дзяржаву 1:36:30 – чаму не прамаўчаў у 2020-м 1:39:58 – ці можна было перамагчы Лукашэнку ў 2020-м 1:42:13 – пра Бабарыку і Калеснікаву 1:44:06 – пра Алеся Пушкіна і ягоныя акцыі 1:47:53 – пра традыцыю святкавання дзён народзінаў 1:52:50 – «Трымае бабулін гумар» 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: @tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: 🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста: 🔸 Apple Podcasts: 🔸 Spotify: 🔸 Яндэкс.Музыка: 🔸 Google Podcasts: 🔸 Сastbox: 🔸 Amazon Music: 🔸 Listen Notes: #цэслер #беларусь #ток #навіныбеларусі
Back to Top