Сёння ў Беларусі адзначылі Дзень Канстытуцыі ()

Сёння ў Беларусі адзначылі Дзень Канстытуцыі. Менавіта 15 сакавіка ў 1994 годзе Парламент нашай краіны прыняў першы ў гісторыі суверэннай дзяржавы, галоўны закон, які стаў падмуркам сістэмы палітычных, эканамічных і сацыяльных зносін, замацаваў правы, свабоды і абавязкі грамадзян. Па традыцыі ў гэты дзень юным грамадзянам ўручылі першыя пашпарты. Свой галоўны дакумент ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі 14 самых актыўных і таленавітых школьнікаў з усяго рэгіёну. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top