Кіраўнік украінскага Матыжына Вольга Сухенка, яе муж і сын Аляксандр былі закатаваныя і забітыя расійскімі акупантамі. Яе сям’я вазіла хлеб, лекі, эвакуявала людзей, а таксама дапамагала ўкраінскай арміі.
300 чалавек на развітанне з кіраўніком Матыжынскага сельсавета і яе сям’ёй ішлі за трунамі, людзі стаялі на каленях. Іх целы дасталі з брацкай магілы на ўскраіне роднай вёскі.
«Яны маглі сысці, але засталіся дапамагаць нам. Іх забілі за нас», - кажуць аднавяскоўцы.
25-гадовы Аляксандр Сухенка быў прафесіянальным футбалістам. Ён гуляў у другой лізе Украіны, матыжынскім «Коласе» і многіх іншых камандах.
Вечная памяць героям 🙏🏻