ПАДАРОЖЖА З ЖЫГАМОНТАМ. Вёска Самуйлавічы

Вёска Самуйлавічы, што ў Мастоўскім раёне, вядомая з ХV ст. Тут знаходзіцца царква Святога Мікалая, збудаваная як уніяцкая ў 1780-х гадах. На пачатку ХІХ стагоддзя вёска належыла ўдзельніку антырасійскага руху Дамініку Аскерку. Яго жонка Ганна Валовіч была сястрой знакамітага паўстанца Міхала Валовіча. У 1920-х гадах у царкве святога Мікалая служыў святар Кіпрыян Клімуц, ушанаваны як пакутнік за веру.
Back to Top