КАРБАЛЕВІЧ – біёграф Лукашэнкі раскрыў яго логіку і прагназуе канец | ТОК

У 2010-м выйшла кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» пра дзяцінства, юнацтва і першыя 15 гадоў прэзідэнцтва. І пакуль яшчэ не напісаная другая частка пра наступныя 15 гадоў, мы пагутарылі з палітолагам аб тым, як змяніўся Лукашэнка за гэты час, хто яго атачае і якая роля Рамана Галоўчанкі і Наталлі Качанавай, якім можа быць транзіт улады і калі наступіць канец дыктатуры. Гутарка таксама пра тое, чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі, хто і калі спыніць Рыгора Азаронка і Андрэя Мукавозчыка і чаму чыноўнікі слухаюць інфаказачку Вольгу Бондараву. Карбалевіч называе самую моцную фігуру ў атачэнні Ціханоўскай і тлумачыць, чаму лічыць сектай партыю «КХП – БНФ» Зянона Пазняка. Дае ацэнку дзейнасці лідараў апазіцыі і тлумачыць, чаму канфлікты – гэта нармальна. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:35 – ці стала шокам для Лукашэнкі забойства Прыгожына і што будзе з вагнераўцамі ў Беларусі 06:24 – які Лукашэнка перамоўшчык 08:31 – моц Пуціна перабольшаная 11:22 – чаму Лукашэнка не высылае вагнераўцаў у абмен на адкрыццё памежных пераходаў 14:01 – чаму грызуцца праўладныя актывісты: Вараніца супраць Бондаравай і Азаронка 17:58 – чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву 19:54 – хто быў Рыгорам Азаронкам у сталінскім СССР? 22:41 – што азначае прызначэнне Шпакоўскага дарадцам-пасланнікам у Расіі 24:23 – як змяніўся Лукашэнка за апошнія 13 гадоў і ў які момант улада стала для яго сэнсам жыцця 33:06 – ці можа Лукашэнка змяніцца 36:05 – да каго з дыктатараў найбольш падобны Лукашэнка 40:34 – за што Лукашэнку палюбілі ўкраінцы 43:06 – да каго з атачэння прыслухоўваецца Лукашэнка 47:00 – якім можа быць канец Лукашэнкі 48:29 – чаму Лукашэнка працягвае рэпрэсіі і што можа прымусіць яго пайсці на саступкі 52:51 – БЛІЦ: «Слуга народа» ці «Гульня тронаў», «Песняры» ці Міхалок 56:02 – як пройдуць выбары 2025 года 1:03:38 – калі Лукашэнка быў найбольш слабы 1:04:52 – што магло прымусіць Лукашэнку сысці ў 2020-м 1:07:39 – «КХП – БНФ – гэта секта імя Зянона Станіслававіча» 1:12:44 – чаму ў апазіцыі не прыжыўся Валерый Цапкала 1:14:05 – што разбурае беларускую апазіцыю 1:16:12 – пра Аляксандра Азарава 1:16:49 – пра дзейнасць Ціханоўскай 1:18:05 – чаму Павел Латушка – наймацнейшая фігура ў атачэнні Ціханоўскай 1:19:03 – ці ўзмацняе палітычна Бабарыку турма 1:21:23 – калі пачнуцца перамены 1:22:36 – якія новыя сілы ўплыву фарміруюцца пры Лукашэнку 1:25:36 – пра вагу Віктара і Мікалая Лукашэнкаў 1:27:15 – пра фігуру прэм’ера Рамана Галоўчанкі 1:28:23 – навошта Лукашэнку Качанава 1:29:08 – чаму Лукашэнка не размаўляе па-беларуску 1:36:40 – Лукашэнка – гэта гібель Беларусі ці яе нараджэнне? 1:39:22 – навошта Лукашэнка ўвесь час ездзіць да Пуціна 1:41:38 – які план Пуціна наконт Беларусі 1:42:42 – чаму ў Беларусі дагэтуль папулярная асоба Пуціна 1:43:31 – ці можа Беларусь развярнуцца ў бок ЕС 1:47:03 – ці меў рацыю Прэйгерман, які перад выбарамі заклікаў не разгойдваць човен 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: @tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ на Насту: @ 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: 🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста: 🔸 Spotify: 🔸 Google Podcasts: 🔸 Apple Podcasts: 🔸 Сastbox: 🔸 Amazon Music: Telegram: Twitter: Instagram: Facebook: #карбалевіч #беларусь #ток #навіныбеларусі
Back to Top