17 па 26 лютага Дзяржаўтаінспекцыя правяла спецыяльны комплекс мерапрыемстваў

Дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам пешаходаў не рэдкасць. Ужо ў гэтым годзе ў раёне быў здзейснены наезд на мужчыну, які знаходзіўся ў нецвярозым стане ў цёмны час сутак і не быў пазначаны флікерам. Для таго каб папярэдзіць падобныя выпадкі з удзелам пешаходаў, а таксама веласіпедыстаў і возчыкаў коннага транспарту, з 17 па 26 лютага Дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў.
Back to Top