У інтэрнэце з’явіўся лічыльнік пабораў у садках і школах

“Адной з ключавых праблем беларускай адукацыі з’яўляецца недафінансаванасць“, — лічаць госці Еўрарадыё выкладчык Сяргей Альшэўскі і лідар кампаніі “Гавары праўду“ Андрэй Дзмітрыеў. Уладкоўваць дзіцячыя садкі і школы адміністрацыі дапамагаюць бацькі вучняў. Актывісты “Гавары праўду“ вырашылі палічыць, колькі грошай даводзіцца здаваць татам і мамам на рамонты і іншыя патрэбы, каб іх дзеці займаліся ў камфортных умовах. На сайце кожны з бацькоў можа пазначыць суму, на якую ён дафінансаваў адукацыю. Навошта гэта трэба і з якой мэтай сталічны выкладчык збіраецца стаць дэпутатам парламента? Гэтыя і іншыя тэмы абмяркуем больш падрабязна ў 15:05.
Back to Top