Два экіпажы збожжаўборачных камбайнаў ААТ «Александрыйскае» намалацілі па 4000 тон збожжа.

Два экіпажы збожжаўборачных камбайнаў ААТ «Александрыйскае» ў складзе Віктара Мільто і Канстанціна Шкрабо, Сяргея Байдакова і Сяргея Катлоўскага першымі ў рэспубліцы намалацілі па 4000 тон збожжа. А вечарам гэтага ж дня Шклоўскі раён першым у Магілёўскай вобласці ўпэўнена пераадолеў 100-тысячны рубеж па намалоту збожжа.
Back to Top