РЭПРЭСАВАНАЯ АРХІТЭКТУРА Гомля і Шабунеўскі яе стваральнік, рэж. Марыя Булавінская, Беларусь, 2019 г

Дакументальны фільм распавядае пра лёс таленавітага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, які стварыў адныя з найпрыгажэйшых будынкаў у Гомлі. Праз будынкі беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага можна вывучаць розныя эпохі – дарэвалюцыйную, савецкую і нават сённяшнюю. Да рэвалюцыі, на пасадзе галоўнага архітэктара Гомля, ён прымаў замовы на праектаванне ў гарадах тагачасных Магілёўскай і Чарнігаўскай губерняў. З прыходам да ўлады бальшавікоў Шабунеўскі не эміграваў і працягнуў працаваць на карысць любімага Гомля. У пачатку 1930-х гадоў творчасць і веды Шабунеўскага сталі непатрэбныя савецкай уладзе, і архітэктар быў рэпрэсаваны. Ягонае імя было сцёртае са старонак горадабудаўнічай гісторыі, а ягоныя будынкі часта зносіліся ці перабудоўваліся да непазнавальнасці іншымі савецкімі архітэктарамі. Шмат якія будынкі Шабунеўскага ўваходзяць у спіс вядомых і найбольш значных архітэктурных помнікаў Беларусі. Але да сёння ў Гомлі няма ні вуліцы, названай у ягоны гонар, ні помніку архітэктару. Фільм “Рэпрэсаваная архітэктура“ Гомля і Шабунеўскі яе стваральнік, рэж. Марыя Булавінская, Беларусь, 2019 г. | док 🎬 Падпішыся на канал: @belsat_doc Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК – iOS – Android – Ва ўсіх пытаннях – @ Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS – ВОТ ТАК – БЕЛСАТ LIFE – ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - БЕЛСАТ NOW – БЕЛСАТ HISTORY – БЕЛСАТ MUSIC – BIEŁSAT PL – BELSAT ENGLISH – БЕЛСАТ DOC – ВОТ ТАК NOW – БЕЛСАТ SHORTS – ВОТ ТАК SHORTS – Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Odnoklassniki – Telegram – TikTok – По-русски: Telegram – Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Po polsku: Instagram – Facebook – Twitter – In english: Twitter – #дакументальны_фільм #гісторыя #беларусь
Back to Top