Добрая Кніга. Cерыя 1 - Дабравешчаньне

Шматсерыйны мультфільм распавядае неверагодную гісторыю пра двух дапытлівых і цікаўных мышанятаў Пімпі і Пампі, якія выпадкова знайшлі ў бібліятэцы жывую “Добрую кнігу” і сталі саўдзельнікамі ня толькі захапляльных прыгодаў, але і адкрылі для сябе сьвет любові і міласэрнасьці, змаглі больш даведацца пра саміх сябе, задумаліся пра тыя жыцьцёвыя каштоўнасьці, да якіх сапраўды варта імкнуцца. Мультфільм створаны капуцынскай студыяй “Клара студыя”, беларускую версію агучылі Павел Харланчук і Сьвятлана Цімохіна на прафесійнай студыі “Кінаконг”. Праваўладальнікам у Беларусі зьяўляецца Кустодыя Меншых Братоў Капуцынаў.
Back to Top