У праваслаўных свята – Стрэчанне Гасподняе ()
У народным календары лічылі, што ў гэты дзень зіма з летам сустракаюцца. Напярэдадні Стрэчання, па старадаўняй мясцовай традыцыі, вядомай яшчэ з 16 стагоддзя, ладзіўся народны абрад «Брацкая свечка». Традыцыі сваёй малой радзімы адраджаюць віцебскія пчаляры. Свечка – ахвяра Богу ад людзей, працэс яе стварэння – момант брацкага яднання. Ахвяруючы ў царкву васковую свечку, людзі спадзяваліся, што бог блаславіць шчодрымі пладамі працу бортнікаў і іх ахвяра прынясе дабрабыт усім землякам. Свечка будзе стаяць у храме перад абразом як жывая малітва. Брацкую свечку не толькі рабілі ўсе разам, каля яе і маліліся усім светам. Даставалі з-за бажніц з нагоды вялікіх падзей ці свят. І першае з іх – Стрэчанне ці Грамніцы – прадвеснік вясны.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018