Словы і музыка народныя Аранжыроўка Уладзіміра Мулявіна
Скрыпяць мае лапці, як іду да цебе.
А я каля цебе думаю што ў небе.
-Скажы, Ганулька, а ты праўду мне-
А ці любіш мяне, а ці не?
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне-
А ці любіш мяне, а ці не?
Паслухай, Ганулька, а што людзі кажуць:
Нашага каханьня нічым не развяжуць.
Ніколі нас не змогуць сілаю,
Бо мы будзем жыці з мілаю.
Ніколі нас не змогуць сілаю,
Бо мы будзем жыці з мілаю.
Паслухай, Ганулька, што сава спявае.
Пэўна, яна наша ўсё гора знае.
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне -
А ці любіш мяне, а ці не?
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне -
А ці любіш мяне, а ці не?