ВОЛЮ РАВАРЫСТАМ. ВІЛЬНЯ. 2016

У Вільні каля будынку амбасады Рэспублікі Беларусь у Літве прайшла акцыя салідарнасці з абвінавачанымі па “справе раварыстаў“ і пацярпелымі ад дзеянняў АМАПу падчас заезду веласіпедыстаў Крытычная маса. Жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў “Крытычнай масы“ адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна зьбілі і адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціўлення супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. Адзін з іх зараз утрымліваецца ў СІЗА. Пісаць лісты падтрымкі можна па адрасе: Дзмітрыю Паліенка: 220030; Менск; вул. Валадарскага, 2; СІЗА-1
Back to Top