ВЫСТАВА (Відэа)

Нацюрморты, партрэты, сюжэтныя кампазіцыі, якія прымушаюць задумацца - усё гэта можна было ўбачыць на выставе Марыны Князевай. Персанальная выстава мастачкі адкрылася ў Мастацкім музеі Брэста. Некалькі гадоў таму Марына ўжо знаёміла брастаўчан з аўтарскім шклом - на гэты раз гледачам прапанаваны жывапіс.
Back to Top