Затрыманьні супрацоўнікаў МТС у Менску <#РадыёСвабода>

🔶 Затрыманьні супрацоўнікаў МТС у Менску Супрацоўнікі менскага офісу МТС сталі ў “ланцуг салідарнасьці“ на праспэкце Незалежнасьці. Праз некалькі хвілін да іх пад’ехаў бусік з АМАП і пачаліся жорсткія затрыманьні. Вядома пра 7 затрыманых. У панядзелак у Гомелі былі затрыманыя 3 супрацоўнікі МТС, якія ў свой абедзены перапынак выйшлі на акцыю салідарнасьці. Яны атрымалі “суткі“.
Back to Top