Маргарыта Ляўчук & Андрэй Павук. Фэст у падтрымку зволеных артыстаў. Мой родны кут (Лучанок - Колас)

Вядомая беларуская оперная спявачка і актрыса, лідарка блока «Культура і нацыянальная спадчына» у НАУ Маргарыта Ляўчук стала яскравым сімвалам пратэсту-2020. З-за сваёй актыўнай пазіцыі вымушана была пакінуць Беларусь. Не менш знакаміты блогер з пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці Андрэй Павук - аўтар youtube-канала «Рудабельская паказуха», грамадзянскі актывіст, неаднаразова па надуманых падставах прыцягваўся ўладамі да адміністрацыйнай адказнасці. Шырокую вядомасць атрымаў як аўтар хіта «Я з вёскі» у выкананні Ксеніі Дзягелькі. Восенню 2020г. ён разам з сям’ёй не змог вярнуцца ў Беларусь з-за пераследу. Знаходзячыся ў эміграцыі, Андрэй і Маргарыта працягваюць актыўны супраціў і час ад часу ладзяць анлайн-канцэрты, дзе спяваюць як хіты сатырычнага дуэта “Красная Зелень”, так і пяшчотныя кампазіцыі з анталогіі беларускай музыкі. А таксама артысты адказваюцьць на пытанні беларуских гледачоў у прамым эфіры.
Back to Top