"Хай мые польскія ўнітазы!" Лукашэнка пазбавіць Дудзінскага грамадзянства / Хай так TV
У Беларусі рыхтуюць новы законапраект, які пагражае Дзянісу Дудзінскаму застацца без беларускага грамадзянства! Прапануем Лукашэнку пайсці далей і зрабіць карту беларуса, каб раскрыць ненадзейныя элементы сярод ябацькаў.
Сатырычнае шоу “Хай Так TV“ зноў у эфіры! Самыя гарачыя навіны Беларусі, гумар, жарты і пародыі – у першым выпуску сезону.
Вядоўцы Міхась Зуй і Дзяніс Дудзінскі разважаюць, хто ёсць хто ў беларускай палітычнай калодзе. Лукашэнка – валет ці шасцёрка? Каго цэніць міністэрства адукацыі Беларусі? Што круцей – карта паляка ці карта беларуса?
Таксама “Хай так TV“ атрымаў эксклюзіўны ролік, які паказвае, як украінка ўзяла ў палон двух расейскіх жаўнераў.
00:00 Бывай, зброя, або Як украінка дэмілітарызавала двух акупантаў
03:32 Куды падзелася Кацярына Ваданосава?
04:08 Лукашэнка пазбавіць Дудзінскага грамадзянства?
05:03 Беларускі палітычны покер
06:52 У Азаронка істэрыка
08:20 Крамлёўскі прапагандыст