У Абхазіі прэзідэнт пайшоў у адстаўку — як гэта здарылася і чаму?

Абраны ў верасні 2019 года прэзідэнтам Абхазіі Рауль Хаджымба пайшоў у адстаўку. Падставай для гэтага сталі рашэнне Вярхоўнага Суда Абхазіі, які адмяніў вынікі выбараў, і масавыя пратэсты на вуліцах Сухумі. Што стала прычынай незадаволенасці людзей? Чаму ўлада не пайшла на сілавое рашэнне супрацьстаяння? Якую ролю адыграла Расія ў абхазскім палітычным крызісе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае спецыяльны карэспандэнт “Новой газеты“ Ілья Азар.
Back to Top